У Беларусі выратавалі двухмесячнае дзіця з цяжкай пнеўманіяй
У Беларусі выратавалі двухмесячнае дзіця з цяжкай формай пнеўманіі. Яна была выклікана каронавірусам, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі кажа, што “гэта першы выпадак у Беларусі і, верагодна, у СНД”. Паводле яго, дзяўчынка спачатку была ў Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні.
“На жаль, усе рэанімацыйныя мерапрыемствы, у тым ліку штучная вентыляцыя лёгкіх, былі неэфектыўныя”, — працягвае Драздоўскі. І тады была арганізаваная транспарціроўка дзіцяці з Магілёва ў сталіцу.
Цяпер дзяўчынка дыхае самастойна.
Беларускае Радыё Рацыя