У Беларусі выяўлена 1.639 новых выпадкаў COVID-19



За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.639 новых выпадкаў COVID-19, памерлі сем чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каронавірусу ў Беларусі дасягнула 136.647, памерла 1.158 чалавек.

29 лістапада было зафіксавана 1.684 новыя інфікаваныя і восем смерцяў.

Міністэрства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняў і выпісаны 114.341 пацыент (966 за апошнія суткі).

Праведзена 3.269.576 тэстаў на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 16.428.

belapan.by