У Беларусі выяўлена 167 новых выпадкаў каронавірусу



Паводле Міністэрства здароўя, на 23 ліпеня ў Беларусі агулам 66 688 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19; 519 памерлі; 59 439 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасля COVID-19.

Гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 167 выпадкаў і прызналі яшчэ 6 смерцяў, а выпісалі 378 чалавек. Такім чынам, колькасць «актыўных выпадкаў» – 6730, іх стала менш на 217.

Беларускае Радыё Рацыя