У Беларусі яшчэ на 6 месяцаў павышаны пенсійны ўзрост



У Беларусі ад 1 студзеня яшчэ на шэсць месяцаў павышаны пенсійны ўзрост: жанчыны могуць сыходзіць на пенсію ў 57 гадоў, мужчыны – у 62.

Да 2022 года пенсійны ўзрост дасягне 58 і 63 гадоў адпаведна. Разам з пенсійным узростам на паўгода павялічваецца мінімальны страхавы стаж для абодвух палоў – 17,5 года.

Да 2014 года страхавы стаж складаў 5 гадоў. У 2014 годзе яго павялічылі да 10 гадоў, у 2015 годзе – да 15. Штогод гэтая планка падымаецца на 6 месяцаў – да 20 гадоў у 2025 годзе.

Павелічэнне страхавога стажу не закранае сацыяльна неабароненыя катэгорыі грамадзянаў для якіх фарміраванне такога доўгага стажу цяжкае паводле аб’ектыўных прычынаў: інвалідаў з дзяцінства, бацькоў дзяцей-інвалідаў, шматдзетных маці. Для іх захоўваецца пяцігадовы мінімальны страхавы стаж.

Беларускае Радыё Рацыя