У Беларусі яшчэ сем палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Аляксея Салдаткіна, Віктара Фенчука (экс-кіраўнік „Аховы птушак Бацькаўшчыны”), Аляксандра Багданава (арт-менеджэр „Папа Бо”), Максіма Крука (мастак „Корпуса”), Кірыла Волаха, Алега Караля і Мікалая Папеку (паэт-пчаляр з Пружаншчыны).
Усім ім выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса („Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і людзей, затрыманых за ўдзел у мірных сходах, ды спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр „Вясна”, „Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя. Барыса Звозскава.
Агулам у краіне ўжо 674 палітычныя зняволеныя.
Паводле spring96.org