У Беларусі яшчэ шэсць палітвязняў
У спіс людзей, зняволеных па палітычных матывах, дадалося яшчэ шэсць прозвішчаў. Усяго, паводле „Вясны”, у Беларусі ўжо 526 палітвязняў.
У сувязі з атрыманнем інфармацыі пра людзей, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў, праваабаронцамі прызнаны палітвязнямі:
Максім Шыманскі — асуджаны судом Навагрудскага раёна Гарадзенскай вобласці па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Вячаслаў Уласевіч — асуджаны 31 траўня судом Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці па арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Аляксей Капітонаў — асуджаны 22 лютага судом Першамайскага раёна г. Віцебска па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС у каментарах у сетцы Інтэрнэт да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Ягор Карапузаў — асуджаны 11 лютага судом Віцебскага раёна па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС у каментарах у сетцы Інтэрнэт да года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Канстанцін Сінкевіч — асуджаны па арт. 369 КК у Віцебску за абразу супрацоўніка АУС у каментарау сетцы Інтэрнэт да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Аляксандр Бабкін — асуджаны 28 чэрвеня судом Менскага раёна па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго году калоніі.