У Беларусі за суткі выяўлены 1.182 новыя выпадкі COVID-19
За мінулыя суткі ў краіне выяўлены 1.182 выпадкі COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаны 1.321 пацыент, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 301.328, памерла 2.087 пацыентаў з каранавірусам, ачуняла — 292.186.
За мінулыя суткі зроблена 19.484 тэсты на каронавірус (усяго — 5.082.735).
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: МН