У Беларусі за суткі зарэгістравана 1.813 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.813 выпадкаў COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каранавіруснай інфекцыяй, выпісаныя са шпіталяў 2.087 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, 21 студзеня былі 1.804 новыя выпадкі. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 хворых.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 234.111, памерлі 1.628 пацыентаў з каронавірусам. Паправіліся 218.831 чалавек.

За мінулыя суткі выкананы 18.541 тэст на каранавірус (усяго — 4.330.509).

belapan.by