У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 1.024 выпадкі COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.024 выпадкі COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каранавіруснай інфекцыяй, выпісана з бальніц 618 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, за суткі выяўленая колькасць новых выпадкаў COVID-19 значна знізілася — 24 студзеня іх было 1.752. Варта адзначыць, што за мінулыя суткі выканана амаль у два разы менш, у параўнанні з папярэднімі, тэстаў на каранавірус — 9.694 (усяго — 4.375.265).
Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 хворых.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 238.635, памерлі 1.658 пацыентаў з каронавірусам. Паправіўся 224.171 чалавек.