У Беларусі заблакаваны доступ да сайту „Хартыя-97”



У Беларусі заблакаваны доступ да апазыцыйнага сайту „Хартыя-97” (charter97.org).

Пры спробе зайсці на сайт з’яўляецца надпіс: „Калі вы бачыце гэтае паведамленне, значыць, адрас, на які вы спрабавалі трапіць, знаходзіцца ў спісах абмежаванага доступу паводле ўказа Прэзідэнта РБ № 60 ад 1.02.2010, пастановы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце РБ № 4/11 ад 29.06.2010, дэкрэта Прэзідэнта РБ № 6 ад 28.12.2014 і пастановы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце РБ і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі № 6/8 ад 19.02.2015”.

У некаторых выпадках загружаецца паведамленне „Вэб-старонка недаступная”. На сайт няма доступу ў абанентаў сотавых сетак velcom і МТС.

belapan.by