У Беларусі замарозілі цэны на платныя медычныя паслугі (абноўлена)
Забарона на павелічэнне коштаў платных медычных паслугаў, якая ўведзіцца ў Беларусі, неадназначна ўспрымаецца бізнесоўцамі – ўладальнікамі прыватных медычных установаў у Гародні. Эканамічны крызіс і змяншэнне даходаў насельніцтва з пачатку года істотна адбіліся на прыбытках у галіне платнага медыцынскага абслугоўвання, у прыватнасці ў стаматалогіі:
– Самы час, калі людзі звяртаюцца да стаматолагаў, гэта лета – перад адпачынкамі, у час канікул. Складана зараз аплаціць такое лячэнне.
Забарона на павелічэнне коштаў на платныя медыцынскія паслугі ўводзіцца ў Беларусі паводле ліста намесніка міністра аховы здароўя Вячаслава Шылы. Такі крок абумоўлены клопатам аб стабілізацыі коштаў на платныя паслугі з улікам іх сацыяльнай значнасці. Адпаведныя структуры на месцах штомесяц будуць весці маніторынг сітуацыі і інфармаваць пра гэта міністэрства аховы здароўя.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
* * *
У Беларусі забаранілі павялічваць цэны на платныя медычныя паслугі. Пра гэта гаворыцца ў лісце намесніка міністра аховы здароўя Вячаслава Шылы, які апублікаваны ў газеце „Медицинский вестник”.
Забарона ўведзеная, каб забяспечыць стабілізацыю коштаў на платныя медычныя паслугі, і з улікам іх сацыяльнай значнасці. Міністэрства аховы здароўя даручыла ўсім суб’ектам гаспадарння забяспечыць выкананне гэтага мараторыя на кошты медычных паслугаў. Мясцовыя органы ўлады кожны месяц павінны будуць падаваць інфармацыю пра тое, як гэтае даручэнне выконваецца.
Фота m.kp.by