У Беларусі запрацаваў пошук сваякоў ва Украіне
У Беларусі запрацаваў пошук сваякоў ва Украіне, якія з-за вайны перасталі выхадзіць на сувязь. Гэтым займаецца адмысловы аддзел Чырвонага Крыжа. Звярнуцца магчыма, як па тэлефоне, так і праз анлайн-форму, усё размешчана на сайце арганізацыі.
Тым часам па ўсёй краіне працягваецца збор дапамогі на патрэбы ахвярам вайны. У Пінску мясцовыя жыхары распавялі нашаму радыё, з якімі пачуццямі яны прыйшлі ў рэгіянальны філіял Чырвонага Крыжа:
– Нашы браты, нашы сёстры ў бядзе, і наш абавязак падтрымаць, дапамагчы. І мы, чым можам, тым дапамагаем. І мы рады, што невялікую лепту можам унесці ў дапамогу.
– Людзі ў бядзе, мы сапраўды павіны хоць чымсьці дапамагчы. Самае мінімальнае, што ў нашых сілах, гэта дайсці да крамы, купіць прадукты першай неабходнасці і дапамагчы хоць гэтым.
– Наш абавязак дапамагчы ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, колькасць вымушаных перасяленцаў з Украіны ў Беларусь набліжаецца да 7 тысяч. Большасць атрымлівае першую дапамогу менавіта дзякуючы ахвяраванням неабыякавых беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя