У Беларусі зарэгістравалі расейскую вакцыну ад каронавірусу
У Беларусі выдадзена рэгістрацыйнае пасведчанне на вакцыну “Спутнік V ” – паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
З гэтай нагоды міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што Беларусь стала першай краінай, якая ўзяла ўдзел у клінічных выпрабаваннях расейскай вакцыны. Паводле яго, вакцына бяспечная і эфектыўная сур’ёзных або непрадбачаных пабочных эфектаў выяўлена не было. У хуткім часе вакцына “Спутнік V” можа быць дапушчана да рэалізацыі і медыцынскага прымянення на тэрыторыі Беларусі.
Нагадаем, што расейская вакцына выклікае засцярогі ў спецыялістаў іншых краін.
Беларускае Радыё Рацыя