У Беларусі зарэгістравана 1.175 новых выпадкаў COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1.175 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Са шпіталёў выпісана 1.379 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, за суткі колькасць новых выпадкаў каронавіруса знізілася – 10 красавіка было зарэгістравана 1.433 хворыя. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года – 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 336.038, памерлі 2.354 пацыенты з каронавірусам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: МН
