У Беларусі зарэгістравана 1.796 новых выпадкаў COVID-19
У Беларусі за апошнія суткі зарэгістравана 1.796 новых выпадкаў COVID-19.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі памерлі восем чалавек з каронавіруснай інфекцыяй.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 148.953, памерлі 1.215 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Паправіліся 126.084 пацыенты. Выпісаныя з устаноў аховы здароўя за суткі 1.310 пацыентаў з COVID-19.
За суткі таксама выканана 18.574 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 3.449.089 тэстаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: МН