У Беларусі зарэгістравана 15 828 выпадкаў каронавірусу (+911)



Па стане на раніцу 2 траўня ў Беларусі афіцыйна зафіксавана 15 828 выпадкаў каронавірусу, што складае 8,2% ад агульнай колькасці тэстаў, паведамляе Мінздароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за ўвесь час памерлі 97 чалавек, выздаравелі 3117 пацыентаў, іх выпісалі.

Усяго праведзена 195 430 тэстаў.

Міністэрства аховы здароўя зноў не апублікавала статыстыку хворых па абласцях і Менску, а таксама колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і тых, якія маюць патрэбу „ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання”. Прэс-мерапрыемстваў на гэтым тыдні міністэрства не праводзіла.