У Беларусі зарэгістравана 36 выпадкаў каронавіруса



У Беларусі загістравана 36 пацыентаў са станоўчым лабараторным тэстам на наяўнасць РНК каронавіруса, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. 

На 16 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь COVID-19 у 5-ці студэнтаў БДУ, у якіх папярэдні тэст даў станоўчы вынік на COVID-19, паўторны аналіз пацвердзіў наяўнасць РНК віруса. Аднак ні ў каго з іх клінічных праяў хваробы не выяўлена. За выхадныя зарэгістраваныя станоўчыя тэсты у 4-х грамадзян Рэспублікі Беларусь. Грамадзяне прыбылі з Мюнхена, Амстэрдама і Масквы. Усе пацыенты былі ізаляваны ў момант вяртання з-за мяжы. Іх бліжэйшыя кантакты таксама ўжо шпіталізаваны. 

Такім чынам, у Беларусі зараз зарэгістравана 36 пацыентаў з станоўчым, лабараторным тэстам на наяўнасць РНК каронавіруса. Тры пацыенты выпісаны, трое – рыхтуюцца да выпіскі. У 8 маюцца мінімальныя прыкметы інфекцыйнага працэсу. Адзін з пацыентаў знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці са станоўчай дынамікай. У астатніх пацыентаў прыкмет інфекцыйнага працэсу няма, – паведамляюць у міністэрстве.

Фота: minzdrav.gov.by