У Беларусі зарэгістраваныя 1.252 новыя выпадкі COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.252 выпадкі COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаныя 1.599 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйных дадзеных, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 386.025, памёр 2.771 пацыент з каронавіруснай інфекцыяй, ачунялі 376.453 чалавекі.

За мінулыя суткі выканана 18.920 тэстаў на каронавірус (днём раней 18.710). З пачатку эпідэміі зроблена 6.211.780 тэстаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МН