У Беларусі зарэгістраваны 1.924 новыя выпадкі COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.924 выпадкі COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, выпісаныя з бальніц 2.532 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, чацвёртыя суткі запар колькасць новых выпадкаў COVID-19 зніжаецца.

Як сцвярджаюць афіцыйныя дадзеныя, усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны  225 тыс. 461 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 209 тыс. 208 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 1.582 пацыенты з каронавірусам. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МН