У Беларусі зарэгістраваны новы штам каронавірусу – «дэльта лайт»



Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка пракаментаваў недахоп кітайскай вакцыны ў некаторых паліклініках. Прычына можа быць у тым, што вакцыну Vero Cell накіроўваюць для цяжарных.

Таксама ён распавёў пра навіну ў тэставанні на каронавірус: зараз у першую чаргу будуць рабіць антыген-тэсты, а не ПЛР. З наступнага года ў Беларусі плануюць вакцынаваць ад каранавірусу падлеткаў 12-17 гадоў.

Таксама Тарасенка распавёў пра новы штам каронавірусу, зарэгістраваны ў Беларусі — дэльта-лайт. «Пакуль нейкіх адрозненняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя, у асноўным штам дэльта», – сказаў санітарны лекар. Тым часам, беларускія вайскоўцы дастаўляюць у шпіталі медыцынскі кісларод з авіяцыйных баз ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, дзе ёсць адпаведнае абсталяванне.

Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале заклікае змагацца з каранавірусам сваімі рукамі: «Беларусы пераканаліся, што дзяржава няздольная спыніць распаўсюд пандэміі ў краіне. Таму мы, як заўжды, разлічваем толькі на сябе! Простыя крокі, якія можна зрабіць проста зараз: зрабіць прышчэпку, насіць маску, сядзець дома”.

Беларускае Радыё Рацыя