У Беларусі застаюцца нераскрытымі больш за тысячу забойстваў



У Беларусі застаюцца нераскрытымі больш за тысячу забойстваў, а таксама больш за 100 згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару. Але больш за ўсё нераскрытых злачынстваў — гэта крадзяжы, яны займаюць 72%, паведамляе СК.

26 верасня ў цэнтральным апараце Следчага камітэта адбыўся вучэбна-метадычны семінар, прысвечаны пытанням расследавання злачынстваў мінулых гадоў. „Устанавіць ісціну, нават праз гады, — справа гонару для нас, праваахоўнікаў”, — адзначыў старшыня СК Іван Наскевіч.

У цэнтральным апараце і ва ўпраўленнях Следчага камітэта па абласцях і Менску працуюць міжведамасныя рабочыя групы па вывучэнні крымінальных спраў аб злачынствах мінулых гадоў.

Астатак нераскрытых злачынстваў мінулых гадоў паменшыўся практычна ўдвая (з 325 тыс. 48 у 2012 годзе да 175 тыс. 678 — на 1 ліпеня 2017-га).

На сёння застаюцца нераскрытымі 1 тыс. 227 забойстваў, 490 фактаў наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, 113 згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару.

belapan.com