У Беларусі затрымалі блогера Міхаіла Цыганкова
У Twitter ён вядомы пад нікам Gypsynkov (у яго 11 тысяч 400 падпісчыкаў). Блогер жорстка пісаў пра сітуацыю ў Беларусі і дзейны рэжым.
Праваабаронцам вядома пра затрыманне яшчэ некалькі беларускіх блогераў-тысячнікаў у Twitter. Атрымліваецца, што адбываецца чарговая „зачыстка” тых, хто піша на сацыяльна-палітычныя тэмы.
