У Беларусі затрымалі паліттэхнолага Віталя Шклярава
Як паведамілі ў вячэрнім выпуску навін на тэлеканале АНТ, у Беларусі затрымалі Віталя Шклярава, паліттэхнолага, які працуе ў ЗША.
Паводле АНТ, ён здолеў мабілізаваць вакол Сяргея Ціханоўскага пратэстны электарат. У чэрвені ў інтэрв’ю „Свабодзе” Шкляраў зняпраўдзіў, што зʼяўляецца паліттэхнолагам Ціханоўскага.
Беларус Віталь Шкляраў, 44-гадовы ўраджэнец Гомеля, працаваў у выбарчых кампаніях Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ксеніі Сабчак і грузінскай апазіцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: day.gudkov.ru