У Беларусі затрыманы тэрарыст „ІД”
ФСБ Расеі і КДБ Беларусі затрымалі на беларускай зямлі тэрарыста з Расеі, абвешчанага раней у міжнародны вышук, перадае агенства БЕЛТА словы дырэктара ФСБ Расеі Аляксадра Бортнікава.
Мужчына браў удзел у баявых дзеяньнях у Сірыі на баку тэрарыстычнай групоўкі „Ісламская дзяржава” і планаваў схавацца ў адной з еўрапейскіх краін, выехаўшы туды праз Беларусь. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.
У канцы 2015 года стала вядома, што падазраванага ў сувязях з „Ісламскай дзяржавай” і абвешчанага ў міжнародны вышук ураджэнца Чачні затрымалі ў Берасці.