У Беларусі затрыманыя некалькі грамадзян Літвы
14 гадоў таму
Некалькі грамадзянаў Літвы зараз затрыманыя або знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ў Беларусі.
Па інфармацыі МЗС гэтай краіны, некаторых з іх могуць незаконна ўтрымліваць у няволі.
„Беларускія ведамствы не заўсёды адразу інфармуюць пра затрыманні нашых грамадзян”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства. Дакладную колькасць такіх людзей не назвалі.
МЗС Літвы чарговы раз папрасіла сваіх грамадзян устрымацца ад наведвання Беларусі.