У Беларусі зацвердзілі рэгламент наведвання радзільных дамоў



У Міністэрстве аховы здароўя зацверджаны рэгламент наведвання радзільных дамоў і акушэрскіх аддзяленняў бацькамі і блізкімі сваякамі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Дакумент распрацаваны па рэкамендацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

У міністэрстве адзначылі, што наведваць мам і нованароджаных можна пры іх здавальняючым стане з дазволу лекара. Пры гэтым наведвальнікі не павінны мець прыкмет інфекцыйных захворванняў (падвышанай тэмпературы, праяў рэспіраторнай інфекцыі, дыярэі, сыпу і інш.). А таксама прыкмет алкагольнага ап’янення. Наведвання дазволены ў сродках індывідуальнай абароны (маскі, капялюшыкі, халаты, бахілы).

ej.by