У Беларусі завяршаецца вясенні прызыў



 З лютага па травень ад вайсковых камісарыятаў краіны звыш 40 тысяч юнакоў атрымалі позвы. У выніку ў войска накіруюць каля 10 тысяч прызыўнікоў, астатнія пакуль атрымалі адтэрміноўкі, большасць з-за вучобы. Адпраўка па месцу службы будзе трываць па 31 траўня.

“Штогод адсотак ухілістаў меншае, але ёсць прынцыповыя адмоўнікі”, – адзначае чалец пінскай прызыўной камісіі Аляксей Паўтоцкі:

–  Ёсць  грамадзяне, якія ўжо неаднаразова ні па адной позве не з’яўляліся па выкліку ў ваенны камісарыят. Нагадваю для гэтых грамадзян, што гэта ўжо караецца крымінальнай справай. Таму тым асобам, якія спрабуюць ухіліцца ад арміі, не трэба гэта рабіць. Прыходзіць у ваенкамат і вырашаць тут усе свае пытанні. Часам нават бывае так, чалавек хаваецца да 27 год, прыходзіць, а аказваецца па стане здароўя ён не прыдатны. То бок сэнс быў яму хавацца. Прайсці медыцынскую камісію, прызыўную, вырашыць усе пытанні.

Па інфармацыі Міністэрства абароны, з-за каронавірусу, прыбыўшы да месца службы, усё новае папаўненне пройдзе двухтыднёвую ізаляцыю.

Беларускае Радыё Рацыя