У Беларусі збіраюцца зрабіць больш жорсткім пакаранне за ўдзел у акцыях



Дэпутаты ніжняй палаты беларускага парламента працягваюць працу над змяненнем Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці.

Па прапанове МУС прапануецца дазволіць міліцыянтам выступаць у судзе сведкам пад выдуманымі імёнамі.

З профільнага дзяржоргана, меркаванне якога ўлічваецца пры прыняцці рашэння, у рэдакцыю TUT.BY паступіў праект Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, у якім прапануюць зрабіць больш жорсткім пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы пры выкананні – па гэтых артыкулах за апошнія два месяцы былі затрыманыя і прыцягнутыя да адказнасці больш за 15 тысяч чалавек.

Акрамя таго, прапануецца ўнесці новае пакаранне – грамадскія працы. А яшчэ прыцягваць да адказнасці за «незаконнае выкарыстанне сцягоў».

Беларускае Радыё Рацыя