У Беларусі знізілі пошліны на пасылкі з-за мяжы
Гэта прадугледжана рашэннем Еўразійскай эканамічнай камісіі па паэтапным скарачэнні нормаў.
Ліміты па бяспошліннаму ўвозу «бандэроляў», якія збіраюцца ўвесці ў ЕАЭС, у Беларусі ўжо дзейнічаюць. 1 студзеня 2020 года ў краіне знізілася пошліна за перавышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы.
Ліміт бяспошліннага ўвозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях зніжаны да 200 еўра і 31 кілаграма ў месяц. Асобныя пункты правілаў засталіся ранейшымі: за адно адпраўленне сумай у 22 еўра і масай да 10 кілаграмаў плаціць пошліну не прыйдзецца. Але, калі пасылка даражэй і цяжэй, за перавышэнне нормаў пошліна складзе 15% кошту ўвазнога тавара (а не 30%, як раней), але не менш за 2 еўра за кілаграм лішняга вагі.
Ліміты і пошліны на пасылкі – ініцыятыва дзяржавы, якая імкнецца абараніць айчынны рынак ад таннага імпартнага тавару з Кітая, ЗША ды іншых краін, якія не ўваходзяць у ЕАЭС.
Беларускае Радыё Рацыя