У Беларусі зроблена звыш 2 мільёнаў 200 тысяч тэстаў на COVID-19
За перыяд пандэміі ў Беларусі зроблена звыш 2 мільёнаў 200 тысяч тэстаў на COVID-19. За апошнія суткі праведзена амаль 8,5 тысяч тэстаў, з якіх 619 – станоўчыя.
Па словах лекара Дзмітрыя Паўлава, – пры выяўленні каронавіруснай інфекцыі на абавязковы аналіз павінны накіроўвацца ўсе чальцы сям’і і бліжэйшае атачэнне:
– Тэсты на COVID-19 бяруць ва ўсіх чальцоў сям’і, то бок, ва ўсіх, хто знаходзіцца і знаходзіўся ў кантакце. Сямейныя ачагі назіраюцца ўжо амбулаторна, усе закрываюцца ў кватэры, ніхто не выходзіць. Новая каронавірусная інфекцыя, сапраўды, з’яўляецца дастаткова небяспечным вірусам, бо паражае лёгкія, і лятальнасць таксама дастаткова высокая.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 20 кастрычніка, у краіне амаль 10 тысяч пацыентаў з COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя