У Беларусі з’явілася новая папраўчая калонія-пасяленне для жанчын
У Баранавічах з’явілася новая пенітэнцыярная ўстанова для жанчын — папраўчая калонія-пасяленне № 10, створаная на базе зачыненай у 2022 годзе папраўчай калоніі адкрытага тыпу № 52, дзе адбывалі „хімію” асуджаныя мужчыны.
У новую ўстанову масава адпраўляюць асуджаных жанчын з гомельскай ПК № 4 пасля замены пакарання на больш мяккае, паведамляе тэлеграм-канал праваабаронцаў MAYDAY.TEAM. Праваабаронцы адзначаюць, што гэтая мера не датычыцца палітычных зняволеных. Як паведамляецца, у папраўчай калоніі-пасяленні № 10 зняволеныя застаюцца без аховы, носяць цывільнае адзенне, але жывуць у інтэрнатах пад наглядам. Папраўчая калонія-пасяленне № 10 пад Баранавічамі стала трэцяй паводле ліку пенітэнцыярнай установай для жанчын у краіне.