У Беларусі з’явіліся два новыя палітвязні
Па стане на 12 сакавіка ў нашай краіне прызнаныя палітзняволенымі 279 чалавек.
Беларускія праваабаронцы 11 сакавіка прызналі палітзняволенымі наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі) і знявагу дзяржаўных сімвалаў:
Аляксандра Кулагу – асуджаны прысудам суда Брагінскага р-на на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), накіраваны для адбыцця пакарання;
Уладзіміра Чыжэўскага – асуджаны прысудам суда Астравецкага р-на на адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі па ч.1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Спіс прызнаных праваабаронцамі палітвязняў з адрасамі глядзіце тут.
У сваю чаргу ініцыятыва dissidentby па стане на 12 сакавіка называе 444 зняволеных па палітычных матывах.