У Беларусі з’явіцца беларускамоўная духоўная акадэмія



Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў атрымала афіцыйную рэгістрацыю навучальнай установы “Менская духоўная акадэмія імя Святога Яна Паўла Другога”. Акадэмія будзе адкрытая не толькі для будучых святароў, але і для свецкіх людзей.

“Гэта вельмі важная падзея ў жыцці Каталіцкай Царквы ў Беларусі”, – кажа прэсавы сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ксёндз Юры Санько

Упершыню пасля савецкага перыяду адчыняецца паўнавартасцёвая каталіцкая навучальная ўстанова. Першае і асноўнае, гэта будзе тэалогія. Але на гэтым мы не хочам спыняцца і, безумоўна, будзем развіваць, думаем пра сямейныя кансультацыі.

Канчатковая праграма навучання ў Духоўнай акадэміі будзе ўзгодненая ў Ватыкане. Акадэмія будзе працаваць ў будынку менскага дабрачыннага каталіцкага таварыства „Карытас“ у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлянаў.

 Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя