У Беларусі з’явіцца «калгас» для асуджаных
У Беларусі будзе створана Рэспубліканскае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, дзе змогуць працаваць асуджаныя.
Фото с сайта sb.by
Пра гэта распавёў начальнік Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС Сяргей Дарошка, перадае TUT.BY са спасылкай на «СБ. Беларусь сегодня».
— Так людзі змогуць працаўладкоўвацца і весці нармальны лад жыцця. Па-першае, чалавек павінен атрымаць нейкую рабочую спэцыяльнасць. Па-другое, павінен удзельнічаць у вытворчасці якогасьці прадукту, які ствараюць у калоніі. Важна, каб чалавек змог скарыстацца гэтай прафесіяй пасля вызвалення, — растлумачыў Дарошка.
У першую чаргу сюды прапануюць пайсці тым, каму замянілі пакаранне больш мяккім відам ці ўмоўна-датэрміновым. Працаваць у такім «калгасе» прапануюць і тым, хто ўжо адбыў тэрмін пакарання.
— Тыя, хто мае адпаведныя спецыяльнасці, будуць накіроўвацца туды. Калі ў кагосьці заканчваецца тэрмін або адбываецца замена на ўмоўна-датэрміновае або папраўчыя працы, то чалавек мае права, калі ён падтрымлівае сацыяльныя сувязі, ёсць сям’я, дзеці, ехаць, куды яму неабходна. Але калі чалавеку няма куды ісці, у яго няма ні дома, ні сямʼі, нікога, будзем прапаноўваць яму застацца жыць і працаваць тут. Дапаможам і з аднаўленнем дакументаў.
Сельскагаспадарчае прадпрыемства пачне працу 1 студзеня 2018 года.