У Беларусі з’явіцца падручнік па агульнай гісторыі Саюзнай дзяржавы



У Беларусі анансавалі падручнік для школьнікаў па агульнай гісторыі саюзнай дзяржавы з Расеяй. Па словах намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая, выданне гэтага падручніка дапаможа “супрацьстаяць спробам скажэння і фальсіфікацыі гістарычных фактаў”. “Яно дапаможа выпрацаваць агульны погляд на мінуўшчыну, які будзе садзейнічаць кансалідацыі грамадства, выхаванню патрыятычных і грамадзянскіх якасцей падрастаючага пакалення, служыць умацаванню міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды”, — заявіў Кадлубай. Паводле чыноўніка, гэта трэба нібыта ва ўмовах “развязвання інфармацыйнай і гібрыднай вайны” супраць народаў Беларусі і Расіі, піша Bpn-info.online.

Акрамя таго, ужо распрацавалі дапаможнік “Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны”, які стаў першым у серыі “Расія і Беларусь: старонкі агульнай гісторыі”.