У Беларусі з’явіўся сайт для пошуку затрыманых пратэстоўцаў
У Беларусі з’явіўся сайт для пошуку затрыманых пратэстоўцаў — spiski.live. Пасля ўвядзення прозвішча чалавека з’явіцца яго імя, дата затрымання і інфармацыя пра месцазнаходжанне.
Як паведамляе тэлеграм-канал @spiski_okrestina, на сайце ўжо змешчана інфармацыя пра затрыманых у лістападзе, далей там з’явяцца спісы за кастрычнік і верасень. Сайт будзе ўдасканальвацца. Як вядома, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі было затрымана каля 30 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
