У Беларусі з’явіўся свой штам COVID-19
У Беларусі з’явіўся свой варыянт COVID-19. Пра гэта піша дзяржаўны рэсурс sb.by са спасылкай на загадчыка лабараторыяй біябяспекі патагенных мікраарганізмаў Анатоля Красько.
– Ёсць злёгку відазменены варыянт мясцовага паходжання, які адаптуецца да нашай папуляцыі, – расказаў суразмоўца выданню.
Па словах Анатоля Красько, беларускі варыянт ковіду менш агрэсіўны ў параўнанні з індыйскім, аднак вучоныя не выключаюць, што ў папуляцыі таксама можа ўзнікнуць эфектыўны вірус, які ўхіляецца ад імуннага адказу.
Зараз у Беларусі цыркулюе брытанскі варыянт ковіду і тыя штамы, што былі завезены раней. Індыйскі штам медыкі пакуль не выявілі.
Беларускае Радыё Рацыя
