У беларускай арміі праходзіць маштабная ваенная гульня
У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі па прызначэнні на 2016/2017 навучальны год пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба УС — першага намесніка міністра абароны генерал-маёра Алега Белаконева на базе вучэбнага дапаможнага пункта кіравання Генштаба з 9 па 13 студзеня праводзіцца двухбаковая камандна-штабная ваенная гульня.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, падчас правядзення мерапрыемства яго ўдзельнікі адпрацуюць пытанні, звязаныя з выпрацоўкай найбольш мэтазгодных спосабаў кіравання войскамі падчас вядзення абарончай аперацыі аператыўнага камандавання.
Асноўнай мэтай гульні з’яўляецца праверка здольнасці і гатоўнасці службовых асоб прымаць мэтазгодныя і своечасовыя рашэнні, кіраваць падначаленымі войскамі падчас выканання баявых задач у складаных абставінах. Пераследуецца таксама шэраг даследчых мэтаў.
Да правядзення ваеннай гульні прыцягнуты прафесарска-выкладчыцкі склад Ваеннай акадэміі. Гэта абумоўлена, у першую чаргу, патрабаваннем прэзідэнта па ўдасканаленні і прыстасаванні да сучасных рэалій сістэмы падрыхтоўкі ваенных кадраў, выказаным ім падчас праверкі ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі афіцэрскага складу Узброеных сіл у кастрычніку 2016 года.