У беларускіх ізалятарах крытычны санітарны стан



У беларускіх ізалятарах крытычны санітарны стан. Пра гэта заяўляюць актывісты, якія выходзяць пасля сутак.

Сустаршыня створанай партыі БХД Павел Севярынец, які выйшаў з Акрэсціна, расказаў, як ў адной камеры сядзеў з асобамі без жыхарства, у якіх былі вошы.

«У такой сітуацыі са скаргамі варта звяртацца ў пракуратуру ды іншыя інстанцыі», — раіць намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч:

— Таксама я б яшчэ параіў пісаць у санэпідэмстанцыі з патрабаваннем правесці праверу умоў, бо калі гаворка вядзецца пра вошай, мышэй ды яшчэ нейкіх там паразітаў, дык гэта не адпавядае стандартам, якія ёсць у нас у дачыненні да гэтых устаноў. Менавіта з гэтага пункту гледжання.   

У Гомелі дэмакратычныя актывісты таксама звяртаюцца ў суд са скаргай на бесчалавечныя ўмовы ўтрымання арыштаваных у мясцовым ізалятары часовага ўтрымання. Падчас адбыцця пакарання за сакавіцкія акцыі пратэсту, актывісты скардзіліся на холад і скразнякі ў камерах, адсутнасць гарачай вады, антысанітарыю і немагчымасць памыцца ў душы.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя