У беларускіх школьнікаў не будзе датэрміновых вакацый
Беларускіх школьнікаў не адправяць на датэрміновыя канікулы, як у Расеі.

У Мінадукацыі адзначылі, што „пакуль аб гэтым гаворкі не ідзе”. Восеньскія канікулы для школьнікаў пачнуцца па раскладзе — 31 кастрычніка, а завершацца 7 лістапада.
Напачатку кастрычніка Мінадукацыі заявіла, што не будзе пераводзіць школы на дыстанцыйнае навучанне ці нават зачыняць іх з-за COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя
