У Белавежскай пушчы адкрылі сезон платнага рыбалоўства
Азнаёміцца з месцазнаходжаннем шасці вадаёмаў, дзе дазволены гэты від адпачынку можна на адмыслова створанай Google мапе:
– Паводле загада генеральнага дырэктара Нацыянальнага парка „Белавежская пушча”, з чэрвеня месяца дазволена платная рыбалка на ягонай тэрыторыі. З 12-га чэрвеня на ўсёй тэрыторыі прудоў: Раманоўцы, Пярэраўскі, Лавы, Плянты 1, Сіпурка, вадасховішча Ляцкія. Рыбалка дазволена паўсюдна вакол тэрыторыяў вадаёмаў, апроч вадасховішча Ляцкія, на ім рыбачыць можна толькі ў дазволеных месцах.
Беларускае Радыё Рацыя