У Белавежскай пушчы знішчаюць зуброў



Паляванне на зубра ў Нацыянальным парку ажыццяўляецца як з „вежы”, так і з „падыходу” – усё залежыць ад пажаданняў паляўнічага.

5b65fc5b26e86fbdcece49d41a9ecbed

Найлепшым сезонам для палявання на жывёлу з’яўляецца канец студзеня і ўвесь люты, бо ў гэты час у зубра самая лепшая па якасных характарыстыках поўсць. Аднак гэтаму ў аддзеле аховы жывёльнага і расліннага свету прыродаахоўнай установы не надаюць значэння, бо ў іх на першым месцы стаяць задачы па выкананні планаў дасланых звыш.

„У Белавежскай пушчы паляванне дазволена не на чырвонакніжных зуброў, а на тых, якіх вывелі з Чырвонай кнігі. Такое вывядзенне дазволена Указам „самі ведаеце каго” ад 8 снежня 2005 г. № 580″, – распавядае начальнік аддзела зубразнаўства Нацыянальнага парка Аляксей Казырка. „Пры кожным адстрэле зубра складаюцца акты выбракоўвання: адзін асобнік застаецца ў нас, а другі ў сямідзённы тэрмін адпраўляецца ў Мінпрыроды”, – працягвае Аляксей.

c88db97c423cdb0bb05537141204e5d2

Фотаздымкі зроблены на тэрыторыі Нацыянальнага парка Белавежская пушча 28.09 – 01.10. 2016 года

Паводле яго слоў можна „без праблем паглядзець акты, параўнаць зубра, на якога падалі заяўку, і зубра, якога адстралялі ў выніку”. Хоць у гэта верыцца з цяжкасцю. Зняўшы з зуброў статус недатыкальных, улады, якія ў нас ва ўсім разбіраюцца, далі і паляўнічым і браканьерам „зялёнае святло” на іх знішчэнне.

Якая цікавасць паляўнічаму здабываць зубра – не зразумела. Бо гэта не лось і не кабан, якіх трэба высочваць і заганяць. Зубры жывуць статкам, пасуцца на адным і тым жа месцы днямі, пераходзяць на новую пашу, і зноў там днямі пасуцца. Падыйшоў і стрэліў.

[youtube id=”VODbvnAr0q8″]

Відэа зроблена на тэрыторыі Нацыянальнага парка Белавежская пушча 2016.09.28 года

Не сорамна? Зайцы, дзікі, казулі, чым яны дрэнныя, калі так ужо інстынкт здабытчыка спаць не дае?

e2e0fbeddb33fa02e7e160f0e523137e

Урочышча Нікора. Хвойніцкае лясніцтва. Месца дзе была застрэлена зубрыца.

Паляванне на зуброў не дае вялікага прыбытку Нацыянальнаму парку, а ганьбіць яго ў вачах грамадскасці і выхоўвае людзей у спажывецкім стаўленні да прыроды. Уяўная пагоня за імгненнай выгадай асобна ўзятых асобін ужо дае свой плён. Сімвал краіны прадаецца любому касарукаму і багатаму спонсару. Матыў для народа – гэта стары вытворца, не дае маладым дарогі, матыў для „паляўнічага” – 150 балаў рэйтынгу і іншыя паляўнічыя панты, матыў для „асобін” новая машына і да лямпачкі тут прыродаахоўныя ідэалы. Куды давядзе такі прагматызм?

realbrest.by