У Бельгіі абвешчаны найвышэйшы ровень тэрарыстычнай пагрозы
Улады Бельгіі абвясцілі найвышэйшы ровень тэрарыстычнай пагрозы ў сталіцы краіны Бруселі. Затрыманы ўжо трэці падазраваны ў арганізацыі тэрактаў у Парыжы.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва AFP.
#BREAKING Belgium raises 'terrorism alert’ to highest level in Brussels, statement says
— Agence France-Presse (@AFP) 21 ноября 2015
Як адзначылі ў бельгійскім каардынацыйным органе па аналізе пагроз, падвышэнне тэрарыстычнага роўню пагрозы да найвышэйшага, чацвёртага, „вельмі сур’ёзна для брусельскага рэгіёну”.
Варта адзначыць, што праваахоўныя органы Бельгіі праводзяць аперацыю ў рамках расследавання тэрактаў у Парыжы, якія адбыліся 13 лістапада. 20 лістапада ў Бельгіі было прад’яўленае абвінавачванне трэцяму падазраванаму ў арганізацыі парыжскіх тэрактаў.
Як паведамляе мясцовая прэса са спасылкай на заяву пракуратуры, падазраванаму прад’яўленыя абвінавачванні ў саўдзеле ў 130 забойствах, удзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і незаконным валоданні зброяй.
Імя падазраванага ў заяве пракуратуры не называецца. Як сцвярджаюць ананімныя крыніцы бельгійскіх СМІ, ён быў знаёмы з Салахам Абдэсламам, адным з ключавых падазраваных у справе аб тэрактах, а яго брат цяпер ваюе ў Сірыі.