Беларусы Бельгіі збіраюцца адзначыць Дзень Волі



Акцыі з удзелам некалькіх чалавек да свята 25 сакавіка плануюць правесці беларусы Бельгіі.

Адсвяткаваць у такім жа фармаце, як у мінулыя гады, не дазваляе каронавірус, – распавяла беларуска Маргарыта Тарайкевіч:

– Свята ў нас хутчэй мае індывідуальныя традыцыі, стараемся нешта зрабіць. Я і мая маці ведаем, што вось зараз Дзень Волі і, канешне, майму бельгійскаму каханаму я пра гэта паведамляю. Па магчымасці спрабую выбірацца на акцыі.

Маргарыта Тарайкевіч звярнула ўвагу, што ў часе святкавання Дня Волі беларусы Бельгіі найперш будуць узгадваць тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі па палітычна матываваных справах.

Беларускае Радыё Рацыя