У Берасці абяцаюць 800 новых месцаў у дзіцячых садках



800 месцаў у дзіцячых садках абяцаюць стварыць сёлета берасцейскія ўлады. Так ужо ў верасні ў Маскоўскім раёне створаць 600 месцаў і 200 – у Ленінскім. Актывісты берасцейскай суполкі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) звязваюць такую сітуацыю са зборам подпісаў, які яны правялі за вырашэнне гэтага пытання.

Старшыня абласной арганізацыі партыі Ігар Маслоўскі адзначае, што новыя месцы для дашкольнікаў з’явяцца менавіта дзякуючы актыўнасці грамадзян:

– Мы лічым, што гэта вынік нашай працы, што ўлады вымушаны рэагаваць на такі выклік, бо 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, мы пачалі агульнагарадскую кампанію – збор подпісаў за будаўніцтва дзіцячых садкоў і школ. І вось зараз улады абяцаюць, што за год у горадзе колькасць дзіцячых месцаў павялічыцца на 800.

Ігар Маслоўскі адзначае, што асноўная колькасць месцаў павялічыцца за конт ушчыльнення групаў у дзіцячых садах. Але, на думку палітыка, гэта не вырашэнне сітуацыі, таму партыйцы працягнуць кампанію.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота novychas.com