У Берасці адкрылася „Грунтоўня”



Афіцыйнае адкрыццё грамадска-культурнага цэнтру ’’Грунтоўня’’ адбылось у Берасці. У ім прыняло ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек, сярод які былі прадстаўнікі грамадскага сектару, моладзь і творчыя асобы гораду. У межах мерапрыемства адбылось абмеркаванне магчымых ідэяў для дзейнасці цэнтру на бліжэйшых некалькі месяцаў, – адзначыў адзін з галоўных арганізатараў сутрэчы Віктар Клімус:

– Для нашай ініцыятывы – гэта вельмі якасны крок наперад. Гэта новы ўзровень, на якім можна працаваць больш эфектыўна і збіраць людзей, якія зацікаўлены нашай тэмай, якія зацікаўлены нашай актыўнасцю. Фармальна мы ўжо працуем другі месяц, але гэты час з большага быў падрыхтовачны, мы вельмі шмат зрабілі, каб гэтае памяшканне было прыдатнае для любых форм актыўнасці, для семінараў.

’’Грунтоўня’’ – гэта месца для рэалізацыі грамадскіх і культурніцкіх ідэй, скіраваных у першую чаргу на захаванне беларускіх традыцый. Для таго, каб стаць яе сябрам або прыняць удзел у бліжэйшых мерапрыемствах, дастаткова скантактавацца з арганізарамі праз сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя