У Берасце затрымалі 2 чалавекі, у Пінску – 16
Амаль што без затрыманняў, у параўнанні з мінулымі выходнымі, адбыліся акцыі пратэстаў на Берасцейшчыне ў апошнюю нядзелю, 22 лістапада. Агулам у ізалятары часовага ўтрымання апынулася каля двух дзясяткаў чалавек, але частка з іх — ужо на волі:
– Як паведамляе рэгіянальнае аддзяленне праваабарончага цэнтру „Вясна”, 22 лістапада ў Берасці было затрымана два чалавекі — Алена Гнаўк і Кірыл Мазько. Сілавікі падышлі да іх на вуліцы Савецкай. На дадзены момант вядома, што Алена Гнаўк ужо вызваленая.
У сваю чаргу ў Пінску было затрымана 14 чалавек, яны прыйшлі сустракаць з ізалятара часовага ўтрымання Аляксея Пілевіча. Яшчэ два чалавекі былі спыненыя і дастаўленыя ў ІЧУ з вуліцы Леніна.
Таксама было затрымана чатыры асобы ў горадзе Баранавічы. Але дадзеныя гэтых людзей пакуль што невядомыя.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце