У берасцейскай актывісткі Алены Гнаўк адбыўся ператрус



У берасцейскай  актывісткі Алены Гнаўк увечары 27 верасня прайшоў ператрус, паведамляюць праваабаронцы „Вясны”. У актывісткі канфіскавалі ноўтбук, флэшку і мабільнік.

Ператрус адбываўся ў рамках справы аб пагрозах на адрас старшага пракурора Берасцейскай гарадской пракуратуры Міхаіла Булыгіна. Гнаўк праходзіць па гэтай справе сведкай. 

Цягам апошняга года Гнаўк двойчы асудзілі — па „карагоднай справе” і за абразу Лукашэнкі. Булыгін быў дзяржабвінаваўцам на судзе над Гнаўк за абразу Лукашэнкі. Яго асабістыя даныя з’явіліся ў тэлеграм-канале „ЧКБ Брэст і вобласць”. Пасля гэтага сілавікі пачалі крымінальную справу.