У Берасцейскай крэпасці рэкламуюць расейскіх памежнікаў



Індывідуальны прадпрымальнік прапануе сувенірныя майкі з выявай памежніка з аўтаматам, памежнага слупа і надпісам: «Межы Расеі святыя і недатыкальныя».

Майка

Праўда, як паведамляе „Белсат„, прадавец не змагла растлумачыць, што за сцяг намаляваны на майцы, але паабяцала больш не браць дадзеную прадукцыю на рэалізацыю.

«Папрашу свайго кіраўніка больш не прывозіць падобныя футболкі. Вядома, расейцы добра іх купляюць, а вось украінцы і некаторыя беларусы вельмі незадаволеныя, што мы іх прадаем. Але да дзевятага траўня ў нас будзе шмат іншай прадукцыі, у прыватнасці футболкі c надпісам «Народжаны ў СССР», – распавяла прадаўшчыца.

У той жа сувенірнай краме прадаюцца магніты з выявай Сталіна. Журналісты пацікавіліся, ці няма попыту на магніты з выявай Гітлера.

«Магніта з Гітлерам у нас у продажы няма, хоць некаторыя пакупнікі і пытаюцца пра іх, людзі ж розныя бываюць», – сказала прадавец.

Магніты крэпасць