У берасцейскай лякарні загарэлася кіслародная станцыя
Інцыдэнт адбыўся ранкам 27 снежня. Сігнал аб пажары паступіў у 6:42, паведамляе МНС.
Пажар быў у невялікім цагляным будынку кіслароднай станцыі ў цэнтральнай гарадской лякарні Берасця. Агонь пашкодзіў дзверы, мэблю і маёмасць у кіслародным цэху. Закураныя сцены і столь.
У агні загінуў 64-гадовы мужчына. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Беларускае Радыё Рацыя
